Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Радзімы малой не бывае...

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Урэзаліся ў памяць некалі прачытаныя радкі: „Бывае малая любоў — Радзімы малой не бывае”.

Згодна з аўтарам, бо, насамрэч, месца, дзе ты нарадзіўся, дзе паявіліся на свет твае бацькі, дзядулі-бабулі і г.д. заўсёды (колькі б табе не было гадоў) прыцягвае.

Для мяне — гэта вёска Вычулкі, што „прытулілася” да самай мяжы з Беларуссю. Адсюль у 1930-я гады хадзіла ў Высокаўскую школу мая мама, адсюль ішоў у польскае войска мой тата (ён быў старэйшы за маму на 11 год), тут (у Зубачах) хрысцілі ў царкве мяне і маю сястру. Тут могілкі, дзе знайшлі свой спачын усе блізкія як па бацькоўскай, так і па мацярынскай лініі.

У 1946 годзе, калі праводзілі мяжу паміж дзвюма дзяржавамі, бацька прыняў рашэнне падацца ў Беларусь. Следам рушылі і цесць з цешчай і малодшай мамінай сястрой.

І толькі ў пачатку 1990-х гадоў я ўпершыню наведала Вычулкі. Вёска як вёска... Сапраўды, рукой падаць да мяжы. Але ад хвалявання я доўга не магла супакоіцца. Сустрэчы на вясковай вуліцы дабавілі эмоцый. Аказалася, што дзе-хто са старэйшых насельнікаў добра ведаў маіх бацькоў. Людзі акружылі нас, распытвалі, цікавіліся здароўем блізкіх, перадавалі прывітанні. Я, у сваю чаргу, наводзіла „спраўкі” пра ўсіх, каго мама ведала і памятала, каб па прыездзе падрабязна распавесці ёй. Запісала ўсю інфармацыю, каб потым не пераблытаць.

Праз некаторы час, наведваючы ў Чаромсе сваякоў, мы ўжо з мамай паехалі ў Вычулкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF