Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

На вайне няма жартаў (ч. 20)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Калісьці я чуў такую гісторыю, што ў адной вёсцы (і хіба на Падляшшы) у час гучнай выпіўкі, а самагонкі хапала, дайшло да бойкі. У яе выніку галоўны «герой»-зарваса пабіў моцна другога і той нават не бараніўся, а нават яшчэ атрымаў нажом лёгкае раненне. На другі дзень пацярпелы паехаў фурай у мястэчка, ставіўся ў будынку нямецкай адміністрацыі і расказаў камісару падзеі гэтай вясёлай кампаніі, што дастаў «лупня» ад «зарвасы» і вядомага ўсім хулігана, і што штось трэба рабіць з гэтым, каб больш не нападаў на іншых. Камісар адказаў: «Я яго вылечу з гэтай хваробы і будзь спакойны, едзь дамоў». І праз некалькі дзён на брычцы з кучарам явіўся ў гэтую вёску ўспомнены камісар, а гэта было лета, і на двары склікаў сход усіх жыхароў. Паклікаў да сябе пальцам «героя падзей» і запытаў: «Гэта ты і яшчэ з нажом пабіў чалавека?» Той замяўся і не ведаў, як і адказаць. «Усё ясна, — прамовіў камісар, — дык лажыся на калена на зямлю ракам і я трохі цябе падлячу». І той рад няволя мусіў выканаць гэты прыказ і лёг спінай угару. А камісар з плота выцягнуў гнуткую і здаровую балясіну і давай «лячыць хворага»; адзін раз па спіне, другі раз па задзе, аж рэха неслася і чуваць было меладычныя гукі: «ой вэй, ой вэй», і нялюдскае мычанне. А доктар лечыць і лічыць свае «ўколы», але гэтыя гукі ад «хворага» амаль спыніліся і толькі было чуваць нейкае нямецкае балбатанне, што і сам немец-камісар не мог зразумець. Ага, «лякарства» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF