Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Юбілейная выстава

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 лістапада, у сотую гадавіну Слуцкага збройнага чыну ў Беластоку па вуліцы Электрычнай, насупраць Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, адкрыта выстава, прысвечаная памяці патрыятычнага зрыву беларусаў. Выставу зладзілі фонды «Тутака» і «Беласток-2020».

Марына Ляшчэўская з Фонду «Беласток-2020»: — Сёння важны нам дзень адкрыцця выставы. Важная дата, бо цяпер, так як і сто гадоў таму, народ Беларусі змагаецца за сваю свабоду і незалежнасць. Спадзяюся, што шмат людзей пабачыць гэтую выставу. Хочам такім чынам паказаць, што народ Беларусі заслугоўвае на лепшае. Народ Беларусі павінен выйграць гэтае змаганне. Народ Беларусі гэта героі сённяшняга дня. Дзякую ўсім, хто ствараў гэтую выставу.

Тамаш Суліма: — Гэта невыпадковая выстава, бо варта прыгадаць тыя абставіны стагадовай даўнасці. Маем восень 1920 года, польскае войска адступае на захад і група некалькіх тысяч беларусаў бярэ ў рукі зброю і змагаецца за сваю Бацькаўшчыну. Лічу, што гэтыя якасці добра ў Польшчы вядомыя. Спадзяюся, што і ў Беластоку прыйдзе час ушанавання памяці людзей з Беласточчыны, звязаных са Слуцкім паўстаннем. Маю на думцы Уладзіслава Казлоўскага з Сакольскага павета, які займаўся асветай. Таксама Вера Маслоўская, якая арганізавала тут падполле. Ёсць таксама постаць генерала Мікалая Дзямідава з Гарадка, які таксама змагаўся ў Слуцкім паўстанні. Калі я гляджу на Марыну, на Дзяніса, на ўсіх нас, якія сабраліся з розных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF