Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Зараза сярод пчол

Лук

Ён масава забівае пчол. Але навукоўцы знайшлі спосаб барацьбы з пчаліным гнільцом. Кампазіцыю грыбных экстрактаў Aurantiporus fissilis — аўрантыпоруса расшчапляючагася з Белавежскай пушчы хоча запатэнтаваць Беластоцкая палітэхніка як аснову для распрацоўкі натуральнага леку ад небяспечнага інфекцыйнага захворвання пчол — пчалінага гнільцу. Гэта вынік шматгадовых даследаванняў праф. Славаміра Бакера, дырэктара Інстытута лясных навук Беластоцкай палітэхнікі, які таксама з’яўляецца пчаляром. Заяўка на патэнт (у Польшчы, Еўропе і ў свеце) была пададзена ў маі 2020 года. Праца па рэгістрацыі гэтага рэчыва, на аснове якога можа быць выраблена ветэрынарнае лякарства, зойме каля трох гадоў. Навуковец ужо хоча працягваць свае даследаванні і звярнуўся па фінансаванне ў Нацыянальны цэнтр навукі.

Натуральны лек на шкоднікаў

Прэпарат, які можа быць выраблены на аснове гэтага складу з расшчапляючагася аўрантыпоруса (выцяжкі з пладовых цел грыба), стаў бы першым натуральным сродкам лячэння гнільцу (еўрапейскага і амерыканскага), без пабочных эфектаў і шкоды для пчол і чалавека. Гэты лек таксама можна было б выкарыстоўваць падчас нармальнага функцыянавання пчаліных сем’яў і ў рамках прафілактыкі гэтага захворвання. На думку навукоўцаў прэпараты ад гнільцу (антыбіётыкі і полісульфаміды) не дазволены для ўжывання, паколькі яны пранікаюць у мёд і іншыя прадукты пчалярства.

— Амерыканскі гнілец, — як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF