Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Дубінскі прыход памаладзеў

Аляксей МАРОЗ

У Прыхода Успення Прасвятой Багародзіцы ў Дубінах, які апошнім часам памаладзеў, доўгая гісторыя. У Дубінах і астатніх вёсках парафіі, распаложаных вакол Гайнаўкі, пасяляюцца маладыя сем’і. Бывае, што ранейшыя жыхары Гайнаўкі вяртаюцца на бацькаўшчыну або, аддзяліўшыся ад бацькоў, збудавалі сабе дом у Дубінах, ці Ліпінах.

У абедзвюх вёсках паўсталі новыя вуліцы, паколькі ў іх участкі пад забудову таннейшыя, чым у Гайнаўцы. Маладыя сужонствы пасяляюцца таксама ў Пасталове, ці Савіным Грудзе, які мясцовыя раней паўсюдна называлі Паедынакамі. Побач вёсак распасціраецца Белавежская пушча, што дадае ім прывабнасці.

Пры Успенскім прыходзе ў Дубінах пачалі дзейнічаць дзіцячая і маладзёжная групы Брацтва праваслаўнай моладзі, а настаяцель парафіі протаіерэй Андрэй Буслоўскі выступае са штораз новымі ініцыятывамі для моладзі. Члены брацтва сталі дапамагаць у Крыначцы падчас багаслужбаў, дзе апрача парафіян летам збіраюцца паломнікі з усёй Гайнаўшчыны. Аднак, так як і ў іншых вёсках, у Дубінскім прыходзе многа старэйшых жыхароў, якіх дзеці жывуць у гарадах. Таму побач вяселляў і хрысцін адбываецца многа пахаванняў на мясцовых могілках каля дубінскай школы.

На панадворку прыхадскога дома, распаложанага побач царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Дубінах, пабачыў я работнікаў, якія аднаўлялі мураваную агароджу. Успомніліся мне гады дзяцінства, калі я бачыў, як старэйшыя жанчыны, апранутыя ў чорную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF