Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Усё гэта помніцца. Усё гэта не забываецца

Віктар БУРА

Пісаць і разважаць, а тым больш аналізаваць паэтычную творчасць аднаго са слаўных, знакамітых паэтаў Віктара Шведа, справа няпростая і нязручная. І гэта не толькі боязь памыліцца альбо завысіць ці занізіць ацэнку яго паэтычнага плёну. Маё добрае знаёмства з аўтарам дае мне больш чым іншым магчымасцей да ацэнкі-успаміну.

Я пішу тое, што мне запомнілася з прошлага да сённяшняга дня. Усё гэта помніцца. Усё гэта не забываецца.

У маёй душы, сэрцы — столькі назапашана ўспамінаў, пачуццяў, уражанняў. Хачу публічна падзяліцца ўспамінам пра свайго сябра Віктара Шведа. Як важна, калі паэт, не толькі выдатна валодае прыгожай беларускай мовай на сустрэчах з вучнямі, моладдзю, але і разумее, адчувае іх сэрцам. Толькі ўлюбёны ў сваю працу-творчасць чалавек-паэт ад Бога, валодае гэтым дарам. Менавіта да такіх паэтаў належыць і Віктар Швед — паэт вышэйшай катэгорыі і з так вялікім стажам.

Віктар Швед на сустрэчах са школьнай моладдзю, чытаючы свае творы паказваў вучням беларускую мову, як прыгожую і мілагучную, асабліва падкрэсліваў яе элітарнасць. Ён заўсёды звяртаў увагу на неабходнасць вывучаць спадчыну, творчасць знакамітых землякоў, абагульняць веды пра нашу культуру. Колькі незабыўных дзён, вечароў правёў Віктар Швед у сценах дамоў культуры, бібліятэк, клубаў, святліц, на беларускіх фэстах і фестывалях. Паэт Віктар Швед нейк непрыкметна змог адкрыць перад намі слухачамі, чытачамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF