Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Пост і чартоўская справа

Яўген ВАПА

Пасля трохтыднёвага перапынку ізноў мне стала неабходным паехаць у маё пушчанскае каралеўства цішыні. Кожная паездка ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса гэта камунікацыйная няпэўнасць кшталту гамлетаўскага пытання: даеду я, ці не даеду? Няйначай было і гэтым разам. Уведзеныя ўрадам новыя санітарныя абвастрэнні маланкава скарацілі колькасць трас, абслугоўваных прыватнымі перавозчыкамі. Зразумела, што першымі пад скарачэнне пайшлі мясцовасці, у якіх чорт кажа дабранач. Справа тут не пра тое, каб я непасрэдна на грамадскім транспарце трапіў у сваю родную вёску, бо яна ўжо прайграна даўным-даўно і, адным словам, запі вадой мары, каб гэта адмянілася. Ідзе пра тое, каб апынуцца як найбліжэй бацькоўскай хаты, у адлегласці шасці-сямі кіламетраў і дайсці пешшу да дому, або брат будзе чакаць на машыне. Летнія месяцы нават вельмі карысныя для такіх шпацыраў, аднак надвор’е апошніх лістападаўскіх выходных не навейвала настрою для вечаровых вандраванняў. Аднак мне гэтым разам пашчасціла. Сябра па журналісцкай прафесіі вяртаўся ў Гайнаўку, з якой да мяне ўмоўная адлегласць кшталту раз плюнуць. І вечарам, загружаны пакупкамі, прызямліўся я элегантна перад родным домам. Там у поўным зацішшы, толькі пры выразным ходзе стрэлак гадзінніка, спраўляў я запусты і праводзіў першыя дні Піліпавага посту. А таксама на эсэмэс-перапісцы з сябрам, які здзяйсняе вялікую справу — рыхтуе выпусціць кружэлку з запісам хаўтурных адпяванняў над (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF