Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Польскі лом

Міраслаў ГРЫКА

У мяне ўсё ўзбурваецца калі я слухаю, што адбываецца ў Польшчы. І адбываецца вельмі дрэнна, хаця цяперашняя ўлада заўзята гэта адмаўляе і прагна хлусіць. Урад Польшчы не спраўляецца з крызісам, выкліканым пандэміяй каранавіруса. Медыцынская лагістыка дае збой, памылкі ў прыняцці рашэнняў множацца, і няма цэласнай стратэгіі, якую замяняюць часовыя тактычныя дзеянні. Стварэнне ўзорнай цэнтральнай бальніцы на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве і аналагічных рэгіянальных бальніц павінна было стаць часткай антыковіднай стратэгіі. Аказалася, што гэта проста прапагандысцкая тактыка. На практыцы ні адна з гэтых устаноў не функцыянуе, і кіслароду пастаянна не хапае. Такіх пацёмкінскіх прыкладаў мноства. Тым не менш прэм’ер-міністр Маравецкі гарантуе, што ўрад усё кантралюе. Але чаму да гэтага часу няма кіслароду? Чаму ў бальніцах адсутнічаюць недарагія лекі, лёгка даступныя на міжнародным рынку лекаў, якія эфектыўна перашкаджаюць размнажэнню каранавіруса? А чаму няма рэспіратараў? І што наконт гэтага скажа былы міністр аховы здароўя Шумоўскі, які лёгкай рукой выдаткаваў на пакупкі дзясяткі мільёнаў злотых? Але чаму не хапае дзясяткаў мільёнаў у касе міністэрства, калі гэтых нібыта набытых рэспіратараў усё яшчэ няма?

Сапраўды, урады іншых краін не зусім эфектыўна змагаюцца з пандэміяй, і маштаб праблем, якія яна стварае, перасягнуў усе чаканні — сацыяльныя, гаспадарчыя і эканамічныя. Але таксама ні адзін з урадаў, акрамя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF