Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Што трэба ведаць

Віктар САЗОНАЎ

За працяглым і жорсткім супрацьстаяннем удзельнікаў акцый мірных пратэстаў з узброенымі да зубоў сілавікамі, на першы погляд здаецца, што праблемы з пандэміяй для жыхароў Беларусі аказаліся не такімі вострымі, як у іншых краінах. Але гэта не так. Беларусы хварэюць як і ўсе астатнія. А вось больш чым іншыя, ці менш, з больш цяжкімі наступствамі, ці з больш лёгкімі, гэтага высветліць не ўяўляецца мажлівым. Афіцыйная статыстыка не выклікае аніякага даверу ні ў насельніцтва, ні ў тых, хто яе агучвае. Зрэшты, як і ўся іншая статыстыка, як і ўсе другія лічбы, якія гучаць з вуснаў праўладных асоб. Тут ужо не важна, размова ідзе пра вынікі змагання з пандэміяй, ці пра вынікі падліку галасоў на выбарах. Упэўнены, сапраўдных лічбаў не ведае ніхто. Але ўсе грамадзяне Беларусі ведаюць прыкладную раскладку. А таксама тое, наколькі яна не адпавядае афіцыйнай статыстыцы.

Яшчэ ў нядаўнія, адносна мірныя часы, калі планета апынулася пад першай хваляй пандэміі, а на Беларусі незадаволенасць народа ўладай яшчэ не вылівалася на вуліцы ў цяперашнім аб’ёме, нават тады больш-менш рэальны малюнак наконт распаўсюджвання хваробы даведацца было немажліва. З вуснаў кіраўніка краіны прагучалі словы „каронапсіхоз”, і паслухмяныя чыноўнікі зрабілі ўсё, каб вочы іх шэфа не знервавалі людзі ў медыцынскіх масках. Правялі парад, пагналі народ на працу, ну і на выбары, вядома ж, пагналі. І вось тут пралічыліся.

Ну а як яны маглі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF