Ніва № 49 (3369), 6 снежня 2020 г.

Паспець з дапамогай і любоўю

Уршуля ШУБЗДА

Дапамагаюць невылечна хворым. Кожны дзень наведваюць пацыентаў ва ўласных дамах, пераадольваючы некалькі дзясяткаў кіламетраў. Таксама да тых, якіх вёсачкі амаль прытуляюцца да самай мяжы з Беларуссю. Сярод хворых ёсць і тыя, хто не павінен заставацца дома. Яны патрабуюць пастаяннага, спецыялізаванага догляду. Менавіта таму доктар Павел Грабоўскі, старшыня Фонду хоспіса прарока Ільі ў Міхалове, робіць усё, каб пабудаваць стацыянарны хоспіс у Макаўцы. Ужо шмат падрыхтавана — праекты, візуалізацыі, афіцыйныя рашэнні, дазволы, першы будынак ужо стаіць, але...

Уршуля Шубзда: — Пра дзейнасць Вашага хоспіса многія знаюць. Ведаюць яго перш за ўсё як месца, у якім найважнейшым з’яўляецца жыццё чалавека і апека над ім. Усё-такі зараз будзе можна яшчэ больш і яшчэ часцей пачуць пра Вашу місію, чаму?

Доктар Павел Грабоўскі: — Упершыню стартуем з уласнай грамадскай кампаніяй. Хочам паказаць людзям, што смерць ці адзінства на вёсцы выглядаюць інакш, чым у горадзе. Тут цяжэй аб дапамогу, цяжэй з прафесіяналамі, а дарогі, якія трэба ім прабыць, даўжэйшыя. Многа людзей пакутуе ад камунікацыйнага выключэння. Маем пацыентаў, якім да аўтобуса, які прыязджае два разы ў тыдзень, трэба ісці сорак пяць хвілін. Уявіце сабе як складана такім людзям паехаць за лекамі. Без дапамогі іншых гэта проста немагчымае.

— Тым больш дзейнасць Вашага хоспіса мае сацыяльнае значэнне, бо стварае супольнасць людзей і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF