Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

У грыбах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

21 лістапада Сонца пакінула сузор’е Скарпіёна і завітала ў сузор’е Стральца, якое сярэдневяковы германскі астраном Юліус Шылер у рамках свайго хрысціянізацыйнага праекта прапанаваў назваць сузор’ем евангеліста Матфея. А да нас, на Беласточчыну, у той дзень завітаў сезон — як бы назвала Паэтэса — у белых пейзажах. Завітаў прымаразак. Такім чынам з выхадам Сонца з сузор’я Скарпіёна — сузор’я апостала Варфаламея паводле Шылера — завяршыўся ў нас іншы сезон — грыбны.

Ці той аднадзённы белы пейзаж стане пастаянным знакам халаднейшага сезона — цяпер цяжка прадбачыць. Бо зімы ў апошніх гадах быццам трацяць сваю «чыстату», становяцца больш шэрымі чым белымі, больш асеннімі чым зімовымі. Аднак не пра колер зімы хачу сюды слоў пару ўкінуць, а пра восень, якая разнаколерны спектр краявіду павінна згортваць у адно белае палотнішча — як накручаны вясёлкаколерны ваўчок. А больш дакладна — пра грыбы.

Сёлетні грыбны сезон быў для мяне надта сціплы — нейкая жменька лісічак і ніводнага баравіка, хаця па лясах крышку валачыўся і па агульным падліку сабраў, мабыць, не менш кляшчоў чым тых лісічак. А вось, для прыкладу, майму даўняму аднакласніку Кастусю Целушэцкаму заўсёды ўдаецца выдатны грыбны ўраджай. Сядзелі ж мы ў школе за адной партай, вучылі нас тыя ж самыя настаўнікі — Мікалай Барташук, Яніна Гадлеўская, Марыя Сікорская, Галіна Бліхаж, Вольга Нічыпарук, Надзея Пяткевіч, Рыгор Каролька — а ў лесе мы быццам з іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF