Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

Вывазкі на прымусовыя работы ў Трэці Рэйх

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пасля прыходу «другога немца» летам 1941 года тысячы маладых людзей, у тым непаўналетнія (часам і цэлыя сем’і) вывозіліся на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Звычайна ехала адна асоба з сям’і, а спісак для вывазкі складаў солтыс, які сам вырашаў каго прызначыць для вывазкі, а каго не. Вывезеныя траплялі галоўным чынам на працу ў сельскіх гаспадарках, часам у заводы і паслуговыя арганізацыі.

У выніку польска-нямецкага дагавору і заснавання фонду Fundacja „Polsko-Niemieckie Pojednanie” (Stiftung „Polnisch-Deutsche Aussöhnung”) былыя прымусовыя работнікі маглі хадайнічаць за выплаты з нямецкіх крыніц, м.інш. з нямецкага фонду „Erinnerung, Verantwortung und Zukunft„ (Памяць, адказнасць і будучыня), аўстрыйскага „Versöhnung, Frieden und Zusammenarbeit„ (Прымірэнне, мір і супрацоўніцтва) ды іншых. Аднак многія хадайнікі за кампенсацыю не дачакалі яе выплаты; шмат асоб таксама не змагло адшукаць сведак і скамплектаваць неабходныя дакументы. Чаму праблема з дакументамі? Аказалася, што зараз пасля вайны польскія ўлады загадвалі асобам, якія былі на прымусовых работах у Нямеччыне, прад’яўляць захаваныя ў іх дакументы ў тадышнія гмінныя (грамадскія) рады, дзе яны папросту прапалі. Верагодна іх знішчылі, бо ў архівах не захаваліся.

З тэмай кампенсацый і звязаных з імі спраў я добра пазнаёміўся. Я афармляў усе справы маёй маме Ніне і сястры Ірэне, народжанай у час прымусовых работ; бацька Ян (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF