Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

І я жыў у свеце ілюзіі (ч. 19)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Надзею Сталін, у яго вершы «благословенну и чисту», страціў цалкам ды стаў зямным д’яблам. Цытаваны раней верш быў напісаны, калі яго аўтар меў 17-18 гадоў, у час вучобы і быў нават надрукаваны ў газеце «Цверия» і, вядома, падпісаны Іосіф Вісарыёнавіч Джугашвілі. І падобных вершаў гімназіст духоўнай семінарыі ў Тыфлісе напісаў каля дваццаці і, лічыць, быў нават паэтам свайго роду, а пасля кінуў і не быў дурны. Бо добра ведаў: з яго не будзе добры класік і тут каварства, абман і знішчэнне людзей з яго ў гэтай галіне героем не зробяць. А ў палітыцы? А чаму не? Таму часта каварства, абман, нялюдскі пачын з нягодніка зробяць вялікага «героя» і амаль бога. Да гэтага карыта далез антыхрыст і злодзей славуты Ленін, пасля Сталіна далейшыя зладзеі і вырадкі, як Хрушчоў, Брэжнеў. І так у савецкім ладзе і ўрадзе сядзелі ля карыта адны антыхрысты, злодзеі і вырадкі, і рускі народ стаў народам п’яніц, гультаёў, зладзеяў, гвалтаўнікоў і бязбожнікаў. І з чым да людзей? Бо эліта была знішчана датла і невялікая рэштка цудам уцякла за мяжу. А стала правіць «эліта» з адных злачынцаў, крыміналістаў і найгоршых вырадкаў. А калі трапіўся чэсны чалавек у іх рады (а былі такія, мо і не так мала), дык молат і серп зжынаў іх маланкава ў адзін міг.

І калісьці дзіўныя словы выказаў адзін кіраўнік французскіх сацыялістаў Ж. Жарэс, а менавіта: «Револиция возможна лишь там, где есть совесть». Аж не верыцца, ці Ленін, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF