Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

Восеньскі блюз

Андрэй СЦЕПАНЮК

За акном брутальная восень. Яшчэ не так даўно чакаў яе з захапленнем, паколькі давала такі патрэбны для існавання жоўты смутак. А цяпер... дождж цяпкае і выклікае больш раздражненне, чым непаўторны настрой. Усё ж такі падзеі так у Польшчы, як і асабліва ў Беларусі, сарвалі апошнюю маску неўміручай надзеі. Ад нядаўніх Дзядоў у галаве свідруюць словы Анатоля Сыса ...

Адпусціце мяне, Курапаты,

нават з куляю ў галаве,

да дзяцей, да жаны, да хаты.

Як там бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой? Абрыдлі сосны,

нават камень не ўлежыць ніц.

Я вярнуся, такі ўжо лёс мой ―

плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусціце мяне да хаты.

Як жа так ― прапусціць сяўбу?

Я ж да смертухны быў аратым,

я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю,

і ― дадому, у Журавы!

Зайду ў двор, абдыму матулю,

пацалую, нібы жывы.

Анатоль Сыс, Адпусціце мяне Курапаты

Калі ў пачатку дзевяностых мінулага стагоддзя (гучыць гэта амаль як ― а было гэта сто гадоў таму назад) Ігар Марачкін завёз мяне і Славаміра Іванюка ў курапацкае месца незлічоных магіл, пэўна і не падумалася, што ў 2020 годзе ізноў пойдзе гаворка пра беларускі генацыд. Зверства, з якім парабкі бандыцкага рэжыму адносяцца да ўсё ж такі свайго народа, выклікае жах і небывалае незразуменне. Але што цікава, не ва ўсіх... У маім Бельску, у дарозе на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF