Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

Жывапісна-скульптурны пленэр «Мая малая айчына — 2020»

Аляксей МАРОЗ

Культурнаму аб’яднанню «Тыбель» з Якубова і Музею і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ўдалося ва ўмовах санітарнага рэжыму паспяхова наладзіць другі мастацкі пленэр «Мая малая айчына», а пры гэтым ператварыць яго з разьбярскага ў жывапісна-скульптурны. З-за санітарных абмежаванняў мастакі ў другой палове жніўня і ў верасні разьбярылі і малявалі на пляцоўцы Гайнаўскага белмузея і ў розных месцах Гайнаўшчыны, часта ў розным часе, але рэзультат іх працы атрымаўся багатым і разнародным. Паўстала шэсць скульптур, большасць з якіх вялікіх памераў і звыш дваццаці жывапісных прац, перш за ўсё алейных на палатне. Падвядзенне вынікаў працы мастакоў адбылося 30 кастрычніка ў Гайнаўскім белмузеі. Удзел у пленэры вядомых жывапісцаў і скульптараў гарантаваў з’яўленне якасных і цікавых прац. Гайнавяне на пленэрнай выставе пабачылі цікавыя, арыгінальныя карціны і скульптуры, прысвечаныя вядучай тэме мастацкага пленэру «Мая малая айчына». Частка мастацкіх работ непасрэдна спасылалася на жыццё беларусаў Гайнаўшчыны, прадстаўляла краявіды Белавежскай пушчы і яе наваколля, прыроду, вясковую і гарадскую архітэктуру, ці персанажы мясцовых легенд.

— Першапачаткова ў нас узнікла ідэя арганізаваць пленэр разьбы па дрэве. Інспірацыяй для нас былі ранейшыя разьбярскія пленэры ў Гайнаўцы. У мінулым годзе мы наладзілі свой пленэр, плёнам якога стала скульптура, прысвечаная вядучай тэме пленэру (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF