Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

Гісторыі годнасці

Яўген ВАПА

Тыдні і дні прыспешваюць у нейкім суцэльным зліцці. Пачуццё прамінання часу і патрачанага ўжо назаўсёды добра вядомага нам свету здаецца быць трывалым фактарам. Не вернеш і не вернуцца да мінулага. Вядома, застаюцца сентыменты да пражытага — да нашага дзяцінства, маладосці і значнай часткі даросласці. Але неяк трэба асвойваць цяперашнюю, нахабную штодзёншчыну і з усіх сваіх гісторый выбудоўваць тое пазітыўнае, што дае яшчэ нейкія імпульсы, якія даюць тую жыццёвую заядласць, каб працягваць надалей свае справы ці ідэі. Адной з тых спраў, якая належыць да кожнага народа, з’яўляецца трываласць гістарычнай памяці. Калі яе не ўшаноўваем, то яна проста самазнішчаецца і найчасцей пазбаўляе такі народ усіх прызнакаў яго самавызначэння, у тым ліку вядзе да патраты незалежнай дзяржавы. Патраты незалежнасці ў гісторыі чалавецтва мелі найчасцей дзве прычыны — унутраны крызіс сярод элітаў краіны і палітычна-мілітарная актыўнасць вонкавых ворагаў. Калі толькі не будзеш пільным у вечнай варце сваіх дзяржаўных ці цывілізацыйных каштоўнасцей, то не толькі можна знікнуць з карт свету, але і гістарычнай памяці. Нават цяжка нам уявіць, колькі за перыяд існавання чалавецтва ў вечную памяць адправілася народаў, культур, моў, рэлігійных сістэм. Затым мусім памятаць, што няма ў плане гістарычнага адмірання аніякага перамір’я ці адмысловага выключэння некаторым дзяржавам ці народам. Ёсць толькі пільная ўвага для забеспячэння сваіх інтарэсаў. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF