Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.

Мы, пчолы і G5

Міра ЛУКША

Якія наступствы для прыроднага асяроддзя могуць паўстаць у выніку шырокага выкарыстання перадавых — патэнцыйна небяспечных — рашэнняў? У даследаванні, апублікаваным навуковым часопісам «Nature», хвалі 5G змяняюць асяроддзе. Яны павышаюць тэмпературу цела такіх насякомых, як пчолы, матылі і жукі. Ці перавысяць выгады для грамадства пры выкарыстанні 5G патэнцыйныя страты? Хвалі 5G выклікаюць гарачку ў насякомых (асабліва хвалі вышэй 10 Ггц) — гэтага не назіралася ў сетках 4G, LTE і WIFI. Пчолы павольна гінуць. Наступствы гэтага будуць жудаснымі: яны больш не змогуць выконваць сваю істотную ролю ў прыродзе. Пчолы і іншыя кузуркі неабходныя для апылення дрэў і раслін. Вырошчванне трускалак, рапсу, карняплодаў альбо збожжавых культур магчыма дзякуючы працы пчол. Племянных пчол (якія вырабляць мёд) недастаткова для падтрымання цяперашняга ўзроўню сельскагаспадарчых культур. Што будзе, калі дзікія кузуркі вымруць? Швейцарыя — першая краіна, якая пачала ўсталёўваць станцыі 5G у 2018 годзе, цалкам спыніла развіццё сеткі і забараніла 5G без абмежаванняў з за жудасных вынікаў навуковых даследаванняў. У Польшчы фінансавыя інтарэсы ўрада і тэлекамунікацыйных кампаній завялікія, каб адмовіцца ад 5G. Любім новыя тэхналогіі, дзякуючы ім эканомім час і палягчаем жыццё. Але любую будучую тэхналогію трэба спачатку ацаніць — дабро яна ці праклён. Скажам, пестыцыды (напрыклад гліфасат) дазваляюць нам у кароткі тэрмін павялічыць ураджайнасць, наносячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF