Ніва № 48 (3368), 29 лістапада 2020 г.
Экспансія ПаднябеснайУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКажуць, калі чалавек перастае здзіўляцца, гэта значыць, што прыйшла старасць. Прызнаюся, што здзіўляцца даводзіцца апошнім часам усё радзей, але адна гісторыя мінулага тыдня неяк моцна ўразіла. З яе і пачну. Гісторыя здарылася ў буйным кітайскім горадзе Чунцін. Дык вось, там у рацэ танула маладая дзяўчына. Яна паслізнулася і ўпала ў бурлівую рэчку. А характэрна тое, што ніхто з навакольнага натоўпу нават не спрабаваў яе выцягнуць з вады. Стаялі, назіралі і здымалі здарэнне на мабільныя тэлефоны. Гэтай студэнтцы ўсё ж моцна пашанцавала. На яе шчасце побач праходзіў 61-гадовы брытанскі дыпламат Стывен Элісан. Гэты немалады ўжо англічанін кінуўся ў ваду і выратаваў дзяўчыну. Пытанне — чаму ж ніхто з мясцовых жыхароў нават не паспрабаваў выратаваць чалавека? Першая версія тая, што аказваецца па статыстыцы бальшыня кітайцаў папросту не ўмее плаваць. Другая — і яна праўдападобная — такія ненатуральныя паводзіны насельнікаў Чунціна ў трагічнай сітуацыі тлумачацца тым, што людзі баяліся дапамагаць — паводле кітайскага заканадаўства, калі б пры ратаванні нешта пайшло б не так, чалавек непазбежна падпаў бы пад крымінальную адказнасць. Прычым з жорсткімі наступствамі. Іншымі словамі, калі ты не прафесійны ратаўнік — стой і не лезь. Гэта ж якую пачварную сістэму правасуддзя трэба стварыць, каб людзі баяліся памагчы бліжняму. Гераічны ўчынак дыпламата наўрад ці палепшыць дачыненні паміж Кітаем і (...) |