Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Слуцкі збройны чын

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з прафесарам Універсітэта ў Беластоку Алегам ЛАТЫШОНКАМ.

— Маё першае пытанне звязана з цяперашнімі падзеямі ў Беларусі. Бо Слуцкі збройны чын здаецца мне быць вынікам нейкага адчаю. Сёлета маем у Беларусі адчай і тады, напэўна, быў таксама такі адчай. Што магло прывесці людзей да таго адчаю?

— Трэба помніць, што тады ўжо каторы год ішла вайна; канкрэтна шэсць гадоў вайны. Беларусы спачатку не думалі пра сваю дзяржаву, не думалі пра стварэнне нечага самабытнага, але тыя войны, калі акупант змяняў акупанта, фронт замяняў фронт, людзям проста ўсвядомілі, што тут трэба ствараць сваю дзяржаву, бо толькі яна можа гарантаваць ім бяспеку. Гэта, дарэчы, асноўная функцыя дзяржавы, паводле, прынамсі, лібералаў: забяспечыць людзям спакой і спакойнае жыццё. Тады наступіў ужо падзел Беларусі паміж Польшчу і савецкую Расію, узнікла такая часовая сітуацыя, што была вызначана г.зв. нейтральная зона між савецкімі і польскімі войскамі. І якраз у гэтай зоне беларусы маглі сябе выявіць, праявіць сваю волю. І, фактычна, можна гэта назваць адчаем, яны ж разумелі, што насупраць іх стаіць аграмадная Чырвоная Армія і, відаць, інакш не маглі: калі ты вопытны на вайне, у цябе зброя ў руках, то прынамсі некаторыя хацелі змагацца. Трэба сказаць, што якраз гэтай зброі не хапала, бо калі б была нейкая падтрымка звонку, калі б хтось гэтую зброю паставіў, то можа тое паўстанне мела б большы размах. Таксама трэба сказаць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF