Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Эклезіяст-Прапаведнік (Коэлет-Сабранае)

Лявон КАРПОВІЧ

Кніга Эклезіяста шмат у чым уяўляе сабой унікальную з’яву ў складзе Бібліі, прыкметна адрозніваючыся ад усіх астатніх яе Кніг супярэчлівым і таямнічым сэнсам зместу.

Наўрад ці можна назваць у складзе Старога Запавету кнігу, якая аказала б большы ўплыў на розумы чытачоў на працягу стагоддзяў, якія прайшлі з моманту яе напісання. Гэта паэма пра чалавека, пра яго тленнае, дзіўнае і чароўнае жыццё, бессэнсоўнае і насычанае схаваным сэнсам адначасова. Паўстае ў ёй карціна духоўнага і сацыяльнага быцця чалавека, якая дзівіць жорсткасцю прысудаў нашага свету, які паўстае тленным, зменлівым, дарэмным, абсурдным і з прызнаннем хрупкасці, марнасці і дарэмнасці зямнога быцця. „Пустая марнасць сказаў Эклезіяст, пустая марнасць, — усё марнасць!” (Эклезіяст 1:2). З другога боку важна ўбачыць, што ў ёй паказваецца стаўленне мудрага да свету.

На мой погляд найбольш прыдатнымі да ілюстравання Эклезіяста з’яўляюцца маркі з рэпрадукцыямі карцін фламандскага мастака Ераніма Босха (1450-1516). „Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё — марнасць і пагоня за ветрам!” (Эклезіяст 1:14).

Сад зямных асалодаў. Еранім Босх (1450-1516). Музей дэль Прада ў Мадрыдзе. Блок Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзены ў 2013 годзе

У трыпціху „Сад зямных асалодаў” Еранім Босх намаляваў чалавечы досвед, прычым, у паралельных светах — рэальным і замагільным. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF