Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Акупацыйныя дні (ч. 18)

Мікалай ПАНФІЛЮК

На ўсё ёсць свой суд і парадак, але людскі род, на жаль, часта яго ламае. І вось нашы людзі пачалі жыць, як бы сказаць, незалежна ад сваёй волі і са страхам яшчэ горшым, чым пры саветах. Хаця, «дзякуючы» вайне, гэтыя 16 сямействаў, што мелі быць вывезены на белыя мядзведзі, ацалелі. Аднак людзі бачылі жорсткасць, дзікасць, забойствы і паніжэнне славян фашыстамі, і большасць беларусаў іх зненавідзела. І памаленьку разгортваўся партызанскі рух пераважна з тых байцоў, якія нядаўна служылі ў Чырвонай Арміі. Калі іх атрады былі ў баях разбіты, яны ў лесе і ў нашых людзей знаходзілі належны прытулак. А гэта было вельмі небяспечна, бо за схаванне і накармленне савецкага салдата ці партызана чакала адно — смерць.

І раскажу адну дзіўную ды амаль як анекдот гісторыю пра нешта падобнае. На Турках адзін дзядзька для жартаў (якія нашых людзей не пакідалі і ў найгоршую хвіліну) позна ўвечары надзеў нейкую доўгую шынель, шапку, твар нечым прыкрыў і як «баец» падкраўся пад будан дзвюх жанчын — Парасі і яе нявесткі Марыны (якой мужа Івана не так даўно фашысты пад Руткай замучылі) ды дваіх малалетніх дзетак. І «баец», змяніўшы свой голас, праз тонкую сценку «хаткі», каб яны пачулі, пачаў прасіць: «Мамаша, это я, советский боец, я голоден, подари мне хоть кусочек хлебушка...». Тыя, пачуўшы такія благальныя словы, былі амаль гатовы гэта ўчыніць, але хлебушка не мелі і помнілі асцярогу немцаў, як трэба «карміць» такіх, а яшчэ не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF