Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Жывая біяразнастайнасць Беластока

(лук)

Не толькі ў Белавежжы жыве наша прырода. Пра біяразнастайнасць Беластока выйшлі нядаўна тры кнігі. Горад прапагандуе захаванне прыроды. Даследчыкі выдалі кнігі з прац над маніторынгам змен, якія адбываюцца ў прыродзе, дзеля прыцягнення ўвагі жыхароў да аспектаў яе аховы. Да 2022 года павінны выйсці яшчэ 11 частак гэтых доследаў. Мэтай праекта з’яўляецца вывучэнне біяразнастайнасці горада. Яго асноўная мэта — паказаць жыхарам, як трэба ахоўваць дадзеныя аб’екты, як да іх падыходзіць і як за імі назіраць. Першыя тры публікацыі шмат тлумачаць гэтыя пытанні.

— Мы імкнёмся сачыць за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе, а таксама вывучаць прыродныя рэсурсы. Гэта таксама вынікае з рэкамендацый Еўрапейскага Саюза, — інфармаваў намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі. — У маі Еўрапейская камісія апублікавала новую стратэгію біяразнастайнасці ЕС 2030. Яна паказвае, што сродкі ЕС будуць важнай крыніцай фінансавання ініцыятыў па абароне і аднаўленні біяразнастайнасці. Усе жыхары гарадоў павінны цікавіцца і сачыць за біяразнастайнасцю ў сваім раёне. Праект таксама накіраваны на экалагічную адукацыю і прыцягненне ўвагі жыхароў да аспектаў, звязаных з аховай прыроды. Публікацыі — частка праекта, які з’яўляецца спробай вывучыць прыродныя рэсурсы нашага горада. Гэта таксама ацэнка біяразнастайнасці відаў. Яна выкарыстоўваецца для абазначэння найбольш каштоўных прыродных месцаў і вызначэння пагроз. Хочам спазнаць стан прыроднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF