Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Ля вытокаў Бобры (3)

Уля ШУБЗДА

Гаворыцца, што калі нехта захоча ўспомніць, як выглядае свабода, тады трэба ісці па слядах птушак з над Бобры. І сапраўды, даліну гэтай ракі ахвотна наведваюць энтузіясты дзікай прыроды, якія тут знаходзяць свет, апісаны больш за 130 гадоў таму этнографам Зыгмунтам Глогерам. Аднак ля вытокаў Бобры, якія ў прыродным плане могуць здавацца менш цікавымі, у прыбаброўскіх вёсках можна сустрэць свабодных людзей, якія маюць час на кубак вады пад вярбою ды размовы пасярэдзіне вуліцы. Можа не сведчыць гэта аб ідылічнасці гэтага рэгіёна, але больш аб тым, што на ўсходнім канцы Польшчы засталося мала маладых людзей, якія не знаходзяць тут для сябе перспектыў. Старэйшыя жывуць даўнейшым рытмам жыцця. Усё-такі надалей перспектыўнай з’яўляецца зямля. Гавораць пра яе тыя, якія па сёння адчуваюць жаль, што чыімсьці ўказам нехта падзяліў іхнюю бацькаўшчыну, стаўляючы пасярэдзіне памежныя стаўпы, і маладыя, якія, умела выкарыстоўваючы сучасную тэхналогію, бачаць у гэтым кутку месца на спакойнае жыццё. Тут, у Панарліцы, хоча застацца Барташ. Зараз вучыцца ў Сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Янаве, думае яшчэ аб нейкай вышэйшай аграрнай школе. Усё-такі застаецца на гаспадарцы ў Панарліцы.

— Мне тут падабаецца, — расказвае Барташ. — Ці гавару яшчэ па-просту? З дзядзькам заўсёды. З сябрамі з тэхнікума часам таксама.

Дзядзька з Барташам збіралі яблыкі ў вялікім садзе.

— Сёлета трыццаць грошаў за кілаграм плацяць, — скардзіцца. — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF