Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Сто дзён гонару ў крыві

Яўген Вапа

Кожны дзень — нервы і стрэс. З усіх бакоў б’юць па нас, здаецца, толькі дрэнныя навіны — каранавірус, палітычныя інтрыгі, маніфестацыі, паліцыя, падзел грамадстваў і сем’яў на мяжы грамадзянскіх войнаў. Увесь свет нагадвае гонкі міру з узрыўнымі прыладамі. Нейкае шаленства пасялілася ў людскіх галовах і думках. Тут патрэбная прышчэпка ўжо не толькі ад забойчай, віруснай эпідэміі, але нейкая вакцына неабходная палітыкам і грамадству, каб вырвацца з дэманічнага танца самазнішчэння. На фоне ўсяго гэтага ў нашым, беларускім выпадку падзеі маюць зараз адно самае жыццёвырашальнае вымярэнне — ці быць беларускай нацыі на гэтай зямлі гаспадарамі сваёй дзяржавы, ці толькі рабамі ў краіне чужакоў. Менавіта на гэтым тыдні мінае сто дзён беларускай рэвалюцыі годнасці. Звыш тры месяцы ў Рэспубліцы Беларусь назіраем за гераізмам беларускага народа, які на роднай зямлі хоча дыхаць паветрам свабоды. Выбраў ён для гэтага самы нялёгкі шлях, жадаючы дайсці да мэты шляхам бяскроўных пратэстаў і без жорсткага адпору ў бок дыктатуры. Адвечны, хрысціянскі заклік зло дабром перамагай перафарматаваўся ў адзіным і непаўторным беларускім выглядзе і варыянце. Зразумела, што для вонкавых назіральнікаў і медыйных, сусветных карэспандэнцый такі мірны падыход, асабліва на фоне крывавых украінскіх майданаў, здаваўся нейкім цудам у дыктатарскай краіне Аляксандра Лукашэнкі. Калі пасля першых жорсткіх дзён пратэстоўцам у сотні тысяч жыхароў беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF