Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Аднавілі сінагогу ў Крынках

Міра ЛУКША

Такіх помнікаў засталося няшмат. Каўказская сінагога ў Крынках паддалася рамонту. Шмат гадоў яна была паабдзіранай і выглядала забытай, хаця ў цяперашні час у ёй знаходзіцца Гмінны цэнтр культуры, дзе штогод Беларускія трыялогі арганізуе Фонд «Віла Сакрата». Абнаўленне сінагогі было праведзена пры падтрымцы Рэгіянальнай аператыўнай праграмы Падляшскага ваяводства ў рамках Згуртавання мясцовай групы дзеяння «Татарскі шлях».

Можна сказаць, што нядаўна адрапаны фасад аж блішчыць, выяўлены ператынкаваны каменны падмурак і адрамантаваны дах. Сінагога ў Крынках — адзін з самых каштоўных узораў яўрэйскай архітэктуры ў нашым рэгіёне — звонку як новая. Завершаны яе знешні рамонт. Работы былі прыняты прафесар Малгажатай Дайновіч, захавальнікам помнікаў даўніны Падляшскага ваяводства.

Яўрэі пасяліліся ў Крынках у першай палове XVII ст. У 1662 г. яны атрымалі прывілей пабудаваць сінагогу, лазню і могілкі. Апошні рабін — Ёсэль Мышкоўскі. У добрым стане захаваліся да вайны ў Крынках дзве сінагогі — хасідская і „каўказская”. Сінагога была пабудавана ў 1850 годзе для рэлігійных патрэб мясцовых гарбароў-яўрэяў. Яна таксама была цэнтральнай сінагогай беднага габрэйскага квартала, вядомага як „Каўказ”, адсюль і яе назва. Яўрэі жылі ў мястэчку Крынкі больш за трыста гадоў. Яны з’явіліся там больш-менш адначасова з літоўскімі татарамі ў адлеглых на 10 кіламетраў Крушынянах.

«Каўказская» Бэт Мідраш была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF