Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Тэрор

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Амаль увесь свет накрыла страшная навала пандэміі. Навала, у распаўсюдзе якой у кожным разе і як мінімум у значнай ступені вінаваты камуністычны Кітай (доказы гэтага рана ці позна атрымаюць тыя, хто выжывуць пасля гэтага апакаліптычнага перыяду), бязлітасна забірае тысячы і соткі тысяч жыццяў. Медыкі б’юцца з апошніх сіл, але разыходжанне гэтай смяротнай хваробы і яе наступствы амаль непрадказальныя, маюць латарэйны характар і не паддаюцца прагнозам і разлікам. Чалавецтва перажывае нешта зусім новае і пакуль неасэнсаванае.

А няшчасная шматпакутная Беларусь перажывае адначасна дзве навалы — акрамя жудаснай эпідэміялагічнай пошасці, не менш жахлівы тэрор супраць народа, які ўсталяваўся ў краіне. Сёння мы фактычна не жывем, а існуем у сапраўдным канцлагеры, дзе пачвары вырашаюць каго і калі можна збіць, пасадзіць, забіць. Кожны артыкул, кожнае публічна напісанае ці сказанае слова, кожны намаляваны ці пашыты нацыянальны сцяжок, кожная запаленая лампадка ці ўскладзеная кветка, кожны выхад на вуліцу могуць стаць апошнімі для чалавека. Прававое поле разбурана ўшчэнт. У людзей няма права ні на што, нават права на жыццё. Ідзе бесперапынны, доўгі, паслядоўны тэрор супраць усіх іншадумцаў, супраць усіх нязгодных з антычалавечай палітыкай. Ідуць соткі крымінальных спраў, па якіх абвінавачаныя могуць надоўга апынуцца ў турэмных засценках рэжыму. Ідуць паказальныя жорсткія збіванні актывістаў, якіх пасля прымушаюць гаварыць пакаянныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF