Ніва № 47 (3367), 22 лістапада 2020 г.

Памёр протаіерэй Яўгеній Падгаецкі, які ахвяраваўся служыць Богу і бліжнім

Аляксей МАРОЗ

Парадамі протаіерэя Яўгенія Падгаецкага карысталіся праваслаўныя жыхары Гайнаўкі і суседніх вёсак. Прасілі яго памаліцца, каб паспяхова вырашыліся жыццёвыя праблемы, мінула хвароба, муж цвярозым вяртаўся дамоў, ці добра склалася жыццё дзяцей. Айцец Яўгеній многа часу ахвяроўваў служэнню Богу і бліжнім, а таксама сваім пляменнікам і сваякам. Калі памерла маці айца Яўгенія, якой апекаваўся, у яго было яшчэ больш часу для другога чалавека. Многа ўвагі прысвяціў збіранню матэрыялаў па мясцовай гісторыі, з якіх частка была апублікавана. Хадайнічаў протаіерэй Яўгеній за аднаўленне мясцовых крыжоў і сакральных помнікаў даўніны. Заахвочваў дзетак вучыцца размаўляць на мясцовай гаворцы. У выпадку Дубін, дзе айцец Яўгеній нарадзіўся, правёў дзяцінства, моладасць, пражыў да апошніх тыдняў свайго жыцця і дзе на могілках быў пахаваны, гаворка вельмі набліжана да беларускай літаратурнай мовы. Раіў протаіерэй Яўгеній трымацца свайго — праваслаўя, беларускай мовы і нацыянальнасці.

Памёр протаіерэй Яўгеній Падгаецкі 4 лістапада. Паколькі звыш дваццаці гадоў служыў рэзідэнтам у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, у саборы ў час паніхіды 5 лістапада і літургіі 6 лістапада пры труне айца Яўгенія сабраліся святары Гайнаўскага дэканата, сваякі свяшчэнніка і вернікі. Для часткі вернікаў быў ён дарагім святаром і блізкім чалавекам. Калі пасля багаслужбы выходзіў з царквы, людзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF