Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Шыпшына

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна на старонках «Зоркі» была мова пра шыпшыну, пра вельмі станоўчыя карысці ад яе. Паколькі ў мяне асабістыя дачыненні з гэтай раслінай, тады маю ахвоту таксама дакінуць свае тры грошы на яе тэму.

Шыпшыну называюць таксама сабачай ружай. Гэта не ад таго, што яна ў сабак у нейкім асаблівым паважанні. Папросту калісь лічылася яна паспяховым лякарствам ад укусаў шалёных сабак, з таго і пайшла такая яе назва.

Аднак шыпшына сама кусаецца; кусаецца яна сваімі вельмі вострымі шыпамі. Пасля збору шыпшынавых ягад у ягадзіцах пальцаў часта астаюцца вяршкі яе калючак, балюча дакучлівыя. Аднак гэта яшчэ не вялікая праблема; іх можна павыцягваць.

Шыпшына кусаецца даволі зачэпіста. Менавіта, калі нейкі яе шып зачэпіць вопратку, тады ў бой уступаюць ягоныя таварышы. Справа ў тым, што голле шыпшыны сплеценае з сабою і спроба вызваліцца ад аднаго шыпа цягне за сабою ўсё спалучанае тымі ж шыпамі голле на ўсю постаць збіральніка шыпшынавых ягад. Хапае яна чалавека як расічка муху. Затым для збору тых ягад трэба даволі салідна апрануцца.

Ягады шыпшыны даволі салідна прычэплены сваімі хвосцікамі да яе ветак. І трэба прымяніць крышку сілы дзеля іх адарвання. І тады зварушваецца цэлы куст, які гэтымі веткамі і накідваецца на збіральніка. Бо ж збіральнік той не адпіхае ягад, толькі цягне іх да сябе, а за імі і ўсё шыпшынавае ўзбраенне. Тады шыпы ўчэпліваюцца ў рукавы, у плечы вопраткі, у шапку, часта здзіраючы яе з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF