Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Жыць пры немцах (ч. 17)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Казалі, адзін нямецкі салдат убачыў вялікую прыгожую хату, яшчэ не згарэўшую, з цікавасцю хацеў увайсці ў яе сярэдзіну, шарпануў за дзверы, а яны не паддаюцца. Ах так! Адышоў убок, ухапіў запальную гранату і швырнуў яе на будынак і прыгожы дом маіх дзядзькоў згарэў. Астаўся адзін каменны фундамент, на якім стаіць мой першы драўляны дом. Хочацца яшчэ прыпомніць, калі перад расправай з нашай вёскай, калі амаль усё згарэла, былі і ахвяры сярод нашых людзей, а менавіта загінулі ад куль і асколкаў Піліп Галёнка і Піліп Карнілюк. Але гэта не апошнія ваенныя ахвяры, а будзе іх больш, але не так і многа было ў нас у параўнанні з хаця б пазнейшым Райскам каля Бельска. І калі нашы ўцекачы з вёскі апынуліся ў Кляшчэлях, дык немцы іх раздзялілі: мужчын асобна, дзяцей і жанчын таксама. І кожнага мужыка па чарзе правяралі і здымалі ў яго з галавы шапку, ці часам не астрыжаны, а калі такт, дык ты рускі і з такімі ўжо не бавіліся. Але ў дубіцкай таўпе такіх пакуль не было. Але мой бацька? І ён блізка трымаўся ў чарзе свайго айчыма Дзмітрыя Шуля; мо ён паратуе ў бядзе, дасканала ведаючы нямецкую мову.

На дварэ стаяў стол з паперамі, на крэсле сядзеў нямецкі афіцэр, далей салдаты... Але быў патрэбны і перакладчык. Нашы людзі кінуліся з просьбай да Шуля, каб ён ім быў, але дзед быў вельмі асцярожны; маўляў, палічаць за шпіёна, і таму ролю перакладчыка на свае плечы ўзяла Шчапанская, настаўніца дубіцкай школы пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF