Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Дзе магілы...

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Сёлета ў Польшчы Дзень Усіх Святых зноў быў іншым. Было інакш, чым заўсёды. Людзі заставаліся дома. Урадавыя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса, загадалі зачыніць брамы могілак 31 кастрычніка, 1 лістапада і 2 лістапада. Аб гэтым прэм’ер-міністр паведаміў у пятніцу пасля поўдня 30 кастрычніка. Ён падкрэсліў, што наведванне могілак цяпер цягне за сабой занадта вялікую рызыку. Аднак ён запэўніў, што «калі пандэмія не ўзмоцніцца, у другой палове лістапада, пераканаўшыся ў адсутнасці вялікіх груп людзей, можна будзе наведаць магілы». Я здзівіўся, чаму сказаў гэта пасля поўдня? Напэўна, шмат хто ўжо накіроўваўся да месцаў, дзе пахаваны іх сваякі. Колькі людзей ехала да нас на Падляшша? Асабліва гэта тычылася каталікоў і людзей, якія наведвалі магілы на каталіцкіх і іншых могілках. Урачыстасць Усіх Святых у Царкве прыпадае не на 1 лістапада, а ў першую нядзелю пасля Пяцідзясятніцы. Гэта рухомае свята, у залежнасці ад даты Вялікадня. У праваслаўнай традыцыі бывае прынамсі некалькі дзён у годзе, калі вернікі Царквы наведваюць магілы сваякоў і моляцца асабліва за памерлых. Найважнейшы час для ўспаміну памерлых — перыяд Пасхі, пасля Вялікадня. У велікодную пару гэта перш за ўсё т.зв. Радаўніца — у другі аўторак пасля Уваскрэсення Гасподняга. Сёлета гэта было 14 чэрвеня. Традыцыя наведвання могілак у лістападзе ўваходзіць у літургічны каляндар Царквы, г.зв. бацькоўская субота, гэта значыць субота перад 8 лістапада — на св. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF