Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Алея ў Мадзьвадзях

Міра ЛУКША

Удалося!!! Пасля няўдалай спробы рэканструкцыі выразанай, гэта значыць спынення пагаднення па гэтым пытанні з гайнаўскім старостам (http://www.tropinka.org/rekonstrukcja-alei-narewka-olchowka-5-10-2019/) Згуртаванне дзеля дыялогу «Трапінка» і Нараўчанская гміна падпісалі пагадненне і запрасілі ўсіх сумесна пасадзіць алею абапал гміннай дарогі ў чароўнай вёсцы Семенякоўшчына ў рамках цыкла «Шануйма алеі». На фейсбукавай старонцы «Трапінкі» стварылі мерапрыемства і былі ўдзячныя за доступ да мерапрыемства, якое выклікала вялікае зацікаўленне сярод жыхароў Польшчы і не толькі.

Саджанцы ліпы, клёну і рабіны (з акружнасцю ствала ад 10 да 14 см) паходзілі з гадавальніка Boot & Hortorus sp z oo, і іх набыццё было прафінансавана спонсарамі, якія хацелі мець уласнае дрэва на новай прысадзе і сімвалічна супрацьстаяць жудаснай тэндэнцыі знішчэння прыдарожнай зелені. Група заклікала: «Давайце падаруем сабе крыху прыгажосці, давайце зробім што-небудзь для свайго атачэння! Гэта сапраўды мае сэнс! Давайце пасадзім прысаду, якую ніхто не пасмее выразаць :-). Усіх, хто хоча дапамагчы ў пасадцы, запрашаем у Семенякоўшчыну 17 кастрычніка 2020 г. у 9:00 гадзіну — мы забяспечваем абсталяванне і напоі, разлічваем на Вас!!!» Можна было яшчэ далучыцца (да 15 кастрычніка) да спонсараў (на новы рахунак „Трапінкі” — 98 1140 2004 0000 3802 8047 5744), уплаціўшы 270 зл. і абняць патранажам ліпу (Tilia cordata) або арабіну (Sorbus (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF