Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

На граніцы вялікіх магчымасцей (2)

Уршуля ШУБЗДА

Тадэвушу добра жывецца пры самай мяжы. Тут не трэба намагацца, каб усё добра выглядала ад вуліцы, для людзей — ніхто туды не ездзіць. Часам наведаецца сусед або сям’я з суседніх Харужаўцаў. Спакой Тадэвуша Багдана папсавалі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. З таго часу сцяна лесу, названа ім „тайгой”, якая аддзяляе ад усходу, перастала даваць пачуццё прыемнай ізаляцыі.

Сто метраў на захад

— У Беларусі рэвалюцыя, — паўтарае Тадэвуш, седзячы пад збітым з дошак свіронкам. Усе будынкі здаюцца быць зроблены спешна і на кароткі час. — Бацька сам тое ўсё пабудаваў, калі перасяліўся. Раней жыў там, — Тадэвуш працягнуў руку ў бок мяжы. — Яшчэ не так даўно было відаць бацькоўскія будынкі, але ўсё закрыла гэтая тайга.

З панадворка Тадэвуша добра відаць два памежныя стаўпы, пераараную паласу і сцяну дрэў. Там стаяла хата і студня. Такую самую бацька Тадэвуша выкапаў пасля таго, як трэба было яму перабрацца сто метраў на захад. Вада была зусім іншая.

— Яны пакінулі хату. Усе будынкі майго бацькі былі за мяжой. Сем гектараў зямлі — за мяжой. Два гады жылі па суседзях. Бацька ўсё будаваў нанава. Усё, што зараз тут маем, то бацька зрабіў, — сказаў Тадэвуш, седзячы на лаўцы пад свіронкам. Хаця восень, сонца яшчэ грэла. Цэлы панадворак Тадэвуша замыкалі будынкі, размешчаны ў адзін круг быццам бы не існаваў нейкі пункт аднясення. Аднесціся да дарогі? Не, таму што і так вузкая асфальтоўка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF