Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Сумная каранавірусная статыстыка

Яўген ВАПА

Калі Шаноўныя Чытачы чытаеце гэтыя словы, сітуацыя вакол нас ёсць ужо зусім іншая ад той, якую апісваю. Спецыфіка тыднёвіка дае нам большыя магчымасці рэфлексіі, аналізу ці прачытання салідных рэпарцёрскіх запісаў, але ў канфрантацыі з непрадказальна зменлівай, штодзённай рэчаіснасцю апынаемся на прайграных пазіцыях. Таму дагэтуль, пішучы пра каранавірус, стараўся я пазбягаць усялякіх статыстычных даных, бо ў момант здачы газеты да друку і яе выхаду розніца ў лічбах захворванняў значна разыходзілася. Пішучы гэтыя словы, мелі мы чарговыя абмежаванні, якія ўвайшлі ў сілу з мінулай суботы і панядзелка і маюць абавязваць да 29 лістапада. Не буду іх тут прыводзіць, бо штодзённае жыццё прымушае ўсіх нас прытрымлівацца новаўвядзенняў. Аднак хуткі рост хворых пад трыццаць тысяч штодзень і рост лічбы памерлых, мабыць, прыме форму чарговага распараджэння ў выглядзе нацыянальнага каранціну. Ні больш, ні менш, абазначае ён нам абавязковую хатнюю ізаляцыю і адміранне гаспадаркі. Калі пакуль яшчэ няма гэтага драконавага закону, то непазбежна возьме ён нас цягам найбліжэйшага часу. Ужо зараз Літва, Грэцыя абвясцілі пра трохтыднёвае замарожванне грамадскага жыцця, а іншыя краіны ўводзяць падобныя жорсткія абмежаванні, толькі не называючы іх сапраўдным іменем. Пасля папярэдняга фельетона, у якім апісаў я траўматычную для мяне смерць нашай сваячкі, якая пайшла ў шпіталь на аперацыю, а вярнулася не на вёску, толькі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF