Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Выключна на сябе

Віктар САЗОНАЎ

Сёння, праз дваццаць шэсць гадоў пасля першай інаўгурацыі першага прэзідэнта Беларусі, вуліцы беларускіх гарадоў штодзённа запаўняюцца людзьмі, якія дамагаюцца новых справядлівых выбараў. Людзей разганяюць, затрымліваюць, збіваюць, арыштоўваюць, палохаюць, праследуюць, судзяць, выганяюць з работы і вучобы... Што толькі не робяць. Але яны ўпарта выходзяць зноў і зноў, і рашуча патрабуюць правядзення новых справядлівых і празрыстых выбараў. Людзі цвёрда заяўляюць, што паўнамоцтвы ўлады скончыліся!

Вялікая колькасць гэтых людзей нарадзілася ўжо пры гэтай уладзе і гэтым кіраўніку, і іншага начальніка сваёй краіны ў сваім жыцці не мелі. Ёсць таксама багата і старэйшых, тых, якія добра памятаюць, як першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь першы раз паклаў сваю здаравенную далонь на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і на беларускай мове прамовіў першую прысягу на вернасць беларускай краіне і беларускаму народу. Падчас той гістарычнай падзеі ля чалавека, які прысягаў беларускаму народу, стаяў дзяржаўны бела-чырвона-белы сцяг...

А пасля быў ініцыяваны ім рэферэндум па замене таго сцяга, ля якога ён прысягаў... Былі выстаўлены пытанні за наданне іншай мове статусу роўнага беларускай... А далей болей. Падпісваліся дамовы пра інтэграцыю і саюзную дзяржаву, выкідваліся з будынка парламента дэпутаты, стваралася ўладная прэзідэнцкая вертыкаль, мянялася Канстытуцыя, з’яўляліся палітвязні і прападалі палітыкі, зачыняліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF