Ніва № 46 (3366), 15 лістапада 2020 г.

Шпіталі запаўняюцца, а хворых усё большае і большае

Аляксей МАРОЗ

Даныя хутка мяняюцца, але калі ў пачатку лістапада пачынаю пісаць гэты артыкул, па ўсёй Польшчы запаўняюцца ковідныя шпіталі і паасобныя аддзяленні ў іншых шпіталях, адведзеныя толькі для хворых заражаных каранавірусам. Там лекары і медсёстры вельмі ахвярна змагаюцца за здароўе і жыццё пацыентаў. Лік заражаных каранавірусам у Падляшскім ваяводстве, у тым ліку на Гайнаўшчыне і Бельшчыне ўсё большае і большае.

Аб поўным спыненні дзейнасці ўсіх школ да 29 лістапада абвясціў 4 лістапада прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і паінфармаваў аб іншых абмежаваннях у галіне культуры, гандлю, транспарту і іншых сферах грамадскага жыцця. Прэм’ер Матэвуш Маравецкі 5 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, які пераўтвараецца ў вялікі дадатковы шпіталь для ковідных хворых, сказаў, што калі будзе неабходнасць, за 7-14 дзён, будзе ўведзены ў Польшчы нацыянальны каранцін. Такі каранцін уведзены ўжо ў некаторых краінах Еўропы і там абмежаванні намнога большыя, чым цяперашнія ў нашай краіне. У некаторых дзяржавах з дому, па за выездам на працу, можна выходзіць толькі пры вялікай неабходнасці — дзеля куплі харчавання, лякарстваў, на шпацыр непадалёк ад месца пражывання або ў іншых неадкладных справах. Прэм’ер дабавіў, што ёсць спадзяванне гэтага пазбегнуць. Аднак у Польшчы толькі 5 лістапада было пацверджаных ажно звыш 27 тысяч хворых з наяўнасцю каранавіруса, а ў іх ліку 55 чалавек складалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF