Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

Жыдоўскія вяселлі ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Арлянскія жыды цягам амаль чатырохсот гадоў стваралі на мясцовай зямлі ўласны свет: тут жылі, працавалі, будавалі, вучыліся, маліліся, давалі працу і дапамагалі хрысціянам.

Сужыццё мясцовых аўтахтонаў з жыдамі — як паказвае першая палова ХХ стагоддзя — было ўзорнае, пра што сцвярджаюць у архіўных дакументах самі жыды. Адбывалася гэта ў многіх жыццёвых праслойках. Жыды давалі хрысціянам працу, а калі ў час пажару 18 мая 1938 года жыды патрацілі свае дамы, то многія хрысціяне ўзялі іх у свае хаты і жылі разам. Дружылі з сабою і нават даходзіла да мешаных шлюбаў насуперак рэлігійным рэкамендацыям.

Заручыны і шлюбы

Паводле інтэрнэтнага партала sztetl.org.pl прынцыповай павіннасцю кожнага жыдоўскага мужчыны з’яўляецца заснаванне сям’і і прыдбанне дзяцей. Даўней самотныя асобы не карысталіся пашанай (у Орлі старых дзевак людзі называлі матронамі). Да канца ХІХ стагоддзя (у арлянскіх хрысціян і ў санацыйны час) жыдам у выбары партнёраў дапамагалі сваты — шадханімы. За сасватанне сват атрымліваў 2-3% пасагу маладой. Сіроты і дочкі бедных жыдоў былі фінансава падтрымліваны жыдоўскай гмінай. (У Орлі, як успаміналі старажылы, жыды для такой дапамогі збіралі грошы ў сінагозе.) Часта маладыя не зналіся раней. Апрача згоды сем’яў, пыталіся таксама маладых пра згоду. Калі маладая не мела трынаццаці гадоў, пра згоду часта не пыталіся. Старэйшыя таксама не заўсёды жаніліся паводле свайго выбару. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF