Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

І прышла вайна ... (ч. 16)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Быў ужо гатовы спісак на вывазку ў нязведаную даль так званых кулакоў і царкоўнікаў у нашай вёсцы, назбіралася пакуль 16 сямействаў. А гэта быў, лічыць, першы тур. Мелі вывезці іх 23 чэрвеня ў панядзелак, аднак не паспелі, бо раніцай 22 чэрвеня ўспыхнула вайна паміж фашысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам. І такім чынам вайна выратавала гэтых людзей. І ў нейкай дозе і малой меры і яна можа быць збавеннай, хаця гэта мо і гучыць абстрактна і мала зразумела.

А салдаты з лапатамі, дзе служыў мой бацька і шмат іншых жыхароў нашых вёсак, калі грымнула навальніца вайны ў нядзелю 22 чэрвеня 1941 года, проста разбегліся, кінуўшы сваю зброю-лапаты дзе куды і ратаваліся, як хто мог. Іх жа сілай і абманам загналі былі над Буг рабіць непасільную работу над «точкамі»-бункерамі перакідваючы з пустога ў парожняе, бо з гэтых «точак» не вылецеў ні адзін выстрал. А такія палітрукі, як папярэдне згаданы Вайтэнка, першыя пабеглі, захапіўшы з сабою трафейныя ад палякаў швейныя машыны, але не ведаю, ці яны калісь ім пасля прыдаліся. А многім рускім сталінская ўлада так «спадабалася», што не хацелі яе бараніць, кідаючы зброю здаваліся ў палон немцам, думаючы што тыя хаця іх належна накормяць. Аднак выйшла інакш і Гітлер і яго хеўра не скарысталіся гэтым і мо таму і прайгралі. Толькі трэба было сказаць і праўдзіва: будзе Расія, ды толькі без бальшавікоў і іх падхалімаў, без ненавісных калгасаў і мы вас, славян, цэнім як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF