Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

„Феномен, імя якому Караткевіч” (да 90-годдзя) 26.XI.1930-25.07.1984

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Заўсёды была ўпэўнена, што пачаткам творчага шляху Караткевіча з’яўляецца верш „Машэка”, надрукаваны ў часопісе „Полымя” ў 1955 годзе. Але, прачытала ў адным з інтэрв’ю наступнае: „... маім літаратурным дэбютам былі дарожныя запіскі „Вязынка”, змешчаныя ў зборніку „Янка Купала”, які выйшаў у 1952 годзе”.

Цяга да творчасці абудзілася ў Караткевіча ў далёкім дзяцінстве, калі ён, шасцігадовы хлапчук, „бубніў” вершы, а крыху пазней паспрабаваў сябе і ў апавяданнях, абавязкова іх ілюструючы. Словам, непісьменным сябе не памятаў. У хаце заўсёды было многа кніг: дзедавы (даслужыўся да павятовага казначэя); літаратура маці (працавала настаўніцай пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве); сёе-тое са збяднелага бацькавага шляхецкага роду („род падстарасты Бабруйскага і Пінскага, захудалага да ўсёру”).

Прага да ведаў прывяла Караткевіча ў Кіеўскі ўніверсітэт (філалагічны факультэт) — 1949-1954 гг.

„Як ні дзіўна, я не хацеў быць літаратарам. Вершы пісаў для сябе. А ў будучым хацеў быць літаратуразнаўцам”. Але з цягам часу ўсё змянілася. Працуючы настаўнікам у Оршы, многа пісаў, пераважна вершы. Час ад часу яны з’яўляліся ў друку дзякуючы мінскаму сябру С. Карпенку, які адсылаў іх у часопіс. Вершы былі высока ацэнены на рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў (верасень 1953 г.). У красавіку 1957 года быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. Пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF