Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

Апошні беларускі фэст перад рэзкім наступам каранавіруса

Аляксей МАРОЗ

Беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі», наладжаны 4 кастрычніка ў Грабаўцы Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы, быў апошнім беларускім фэстам арганізаваным непасрэдна перад другой хваляй каранавіруса ў Польшчы і Еўропе. Няцэлыя два тыдні пазней Гайнаўскі і Бельскі паветы ды Беласток апынуліся ў чырвонай зоне з абвостраным санітарным рэжымам. Яшчэ тыдзень пазней уся тэрыторыя Польшчы была ахопленая чырвонай зонай. Гэта спрычынілася да ўвядзення строгіх абмежаванняў пры арганізацыі культурных мерапрыемстваў, да забароны арганізаваць вяселлі, на якіх звычайна іграюць нашы беларускія калектывы.

На фэсце ў Грабаўцы публіка магла паслухаць беларускія песні ў выкананні вядомых беларускіх калектываў. Асабліва цёплае як на кастрычнік і сонечнае, хаця і ветранае надвор’е прыцягнула ў Грабавец многа народу. Апрача жыхароў Дубіцкай гміны спаткаў я на фэсце асоб з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Беластока. Думаю, што ніхто з удзельнікаў фэсту не прадбачваў, што праз некалькі тыдняў так вельмі многа зменіцца ў нас у плане грамадскага жыцця. Эксперты прадбачвалі другую хвалю каранавіруса позняй восенню або зімой, але прыйшла яна намнога раней.

Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк падзякаваў уладам Дубіцкай гміны за суарганізаванне белфэсту ў Грабаўцы. Адкрываючы разам з войтам гміны Лявонам Малашэўскім мерапрыемства сказаў, што фэсты з цыкла «І тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF