Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

На граніцы вялікіх магчымасцей

Уршуля ШУБЗДА

У бок мяжы ўжо адвыклі глядзець. Нават прырода паддалася накінутаму парадку і зараз суцэльна аддзяляе жыхароў прыгранічных вёсак гміны Ліпск, ад лугоў, хат і сваякоў з другога боку мяжы. Памежны пераход Ліпшчаны-Сафіева меў ствараць магчымасці для развіцця. Аднак у гэта некаторыя жыхары ўжо даўно перасталі верыць. Пагубілі пашпарты, а блізкія з за мяжы даўно ўжо маўчаць.

Пахаваць сваякоў і надзею

Дарогу ў бок Ліпшчанаў робяць новую і хаця ў самой вёсцы далей стаіць аўтобусны прыпынак, ужо некалькі гадоў не заязджае сюды ніводны аўтобус. Генрык Пятровіч жыў доўгі час у Ліпску. Зараз, на пенсіі, вырашыў вярнуцца ў родную хату, за якой глядзіць, каб не папала ў руіну. Ганарыцца вялікім басейнам, у якім купаюцца яго ўнукі з Ліпска, якія заглядаюць да дзеда. Дачка з Варшавы амаль не прыязджае. Можа раз на год, але не часцей. Калі надвор’е дазваляе, спадар Генрык нешта робіць навокал хаты — зараз паліў старое лісце ў малых вогнішчах раскінутых па аблогу.

— Я шмат гадоў працаваў у транспартнай фірме ПКС, — кажа, выцягваючы беларускага папяроса з кішэні. — Калісьці ў Ліпшчаны ездзілі тры аўтобусы — два былі з Дубровы, а адзін з Аўгустова, — Генрык зацягнуўся папяросам і зморшчыў лоб быццам бы прыгадваў сабе нейкую вялікую падзею. — Адзін быў у дзесяць, а другі ў дванаццаць, — працягвае павольным голасам, які яшчэ больш адлюстроўваў стагнацыю таго месца, хаця з другога боку менавіта аўтобус (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF