Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

Паўсюдны каранавірус

Яўген ВАПА

Хочаш не хочаш, але каранавірус штораз мацней уваходзіць у наша грамадскае, прыватнае і псіхічнае жыццё. Ягоная нябачная атака пачынае маланкава кранаць ужо родных, сяброў і нас саміх. Эмоцыі і псіхічная напруга грамадства ўзрастаюць з дня на дзень. Кіраўнікі паасобных дзяржаў разам са сваім апаратам кіравання і інструментамі ўлады аказваюцца не ў змозе забяспечыць медыцынскую дапамогу ўсім патрабуючым, а прафілактыка не ў сіле спыніць рост захворванняў. Некаторыя, часта абсурдныя, крокі дапамагаюць так, як памерламу кадзіла. Па чарзе адна за другой паасобныя краіны ўводзяць больш ці менш жорсткія формы абмежаванняў для сваіх грамадзян. У рэальнасці, здаецца, тут няма аніякага прынцыпу і параза любой улады маецца навідавоку. А ўсе здаецца робяць стаўку толькі на ізаляванне самых старэйшых грамадзян, а астатнія, здаецца, мусяць перахварэць інфекцыю з усімі гэтага паслядоўнасцямі, у тым ліку і тымі самымі трагічнымі. Калі не будзе знойдзена бяспечная вакцына супраць каранавіруса, то ягоная мутацыя будзе ўспыхваць у любым куточку свету са здвоенай сілай паражэння. А ўжо сам вірус, здаецца, назаўсёды знітаваўся з чалавечым родам і будзе чарговай эпідэміялагічнай пагрозай для нашага зямнога жыцця. Зараз штодзень прыходзіцца нам слухаць і наглядаць гісторыі як каранавірусная пятля бярэ ў палон ці нахабна задушвае хворых у нашым сямейным і сяброўскім кругах. Няйначай было і ў маім родным, вясковым аазісе. Два тыдні назад, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF