Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

Ад Свіслачы да Курапатаў

Віктар САЗОНАЎ

Гарадзенцы, якія штодзённа выходзяць на мірныя акцыі пратэсту ў горадзе над Нёманам, знайшлі час, каб патрапіць і ў Свіслач на традыцыйную акцыю ўшанавання памяці паўстанцаў і ўсіх палеглых за Беларусь. Мясцовыя жыхары і актывісты Свіслачы прыходзяць да памятных мясцін ужо каторы дзень. Гэтым годам, калі штодзённа беларусы выказваюць сваё цвёрдае рашэнне дамагчыся змен у сваёй краіне, было вырашана не абіраць адмысловага дня для традыцыйнай свіслацкай акцыі, а заклікаць прыязджаць на ўшанаванне памяці герояў калі хто можа. І людзі прыязджаюць калі могуць. На памятных мясцінах ляжаць свежыя кветкі, гараць свечкі, лампады...

У Мінску, на восемдзесят пяты дзень мірных пратэстаў, людзі зноў выйшлі пад бела-чырвона-белымі сцягамі. Больш за пяцьсот крымінальных спраў заведзена на ўдзельнікаў акцый і больш пятнаццаці тысяч адміністратыўных. І гэтыя лічбы імкліва растуць. Безліч затрыманых, збітых, параненых... І на вялікі жаль, ёсць і загінуўшыя. І гэта ўсё людзі, у руках якіх пераважна былі кветкі і сімволіка. Такога жорсткага пераследу і запалохвання мірных пратэстоўцаў гісторыя наўрад ці ведае. На тое, каб зламаць іх волю, кінуты ўвесь сілавы рэсурс. Але людзі выйшлі зноў.

Гэтым разам, яны пайшлі ў Курапаты. Было б дзіўна, калі б абралі іншы маршрут. Наперадзе Дзяды, восеньскія дні ўспаміну і памінання, калі, як і ў веснавую Радаўніцу, беларусы ўшаноўваюць памяць сваіх памерлых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF