Ніва № 45 (3365), 8 лістапада 2020 г.

Алесь Барскі — паэт з Божай ласкі

Міра ЛУКША

Кожны беларус на Беласточчыне ведае харызматычнага паэта з Бандароў вельмі часта з аўтарскіх сустрэч, на якіх тысячу разоў наведаў са сваімі выступленнямі (найчасцей з Віктарам Шведам і часта з Сакратам Яновічам) вёскі і мястэчкі, на якіх выступалі нават на дзвярах ад клуні.

Беларускае слова ў выкананні тэмпераментнага селебрыці (цяпер такіх няма сярод літаратараў хіба ва ўсім свеце!) даводзіла нават да істэрычнага ўспрыняцця лірыкі асабліва сярод беларусак. Аўтара нават гуцалі ад захаплення пад вясковае неба! На чытацкі і слухацкі поспехі з несумненнай зайздрасцю глядзелі калегі, не менш таленавітыя і працавітыя. А да сёння фама ходзіць пра Алеся Баршчэўскага, якому ў гэты панядзелак 2 лістапада дажылося да 90 гадоў!

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. У 1956 годзе — пасля ўзнікнення Кафедры беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце — пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу «Jakub Kołas — dzieje twórczości 1906-1930», а ў 1986 — доктарскую дысертацыю «Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie». Пасля апублікавання працы „Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998» атрымаў званне прафесара. У 2004 годзе выйшла кніга „Беларуская эміграцыйная пісьмовасць”. З’яўляецца аўтарам больш за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF