Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Вопратка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна пісаў я пра белавежскую царкву. Вярнуся да яе яшчэ раз. У ёй, як згадвалася, знаходзіцца вялікі абраз Пакрова, які больш падыходзіў бы да Вавілонскай вежы, чым да белавежскай царквы. Згадваў я таксама пра ікону царскай сям’і, расстралянай бальшавікамі.

Вось, пара заняцца бліжэй тымі святымі. Вікіпедыя: «З 1920-х гадоў, у рускім замежжы па ініцыятыве Саюза змагароў памяці імператара Мікалая II, здзяйсняліся рэгулярныя задушныя памінанні імператара Мікалая II тройчы ў год (у дзень нараджэння, дзень тэзаімянінаў і ва ўгодкі забойства), але яго шанаванне як святога пачало шырыцца па сканчэнні Другой сусветнай вайны. 19 кастрычніка (1 лістапада) 1981 года імператар Мікалай і яго сям’я былі кананізаваны Рускай Замежнай Царквой (РПЦЗ), якая тады не мела царкоўнага камунікавання з Маскоўскім Патрыярхатам у СССР. Развязка Архірэйскага Сабора Рускай праваслаўнай царквы ад 14 жніўня 2000 года: «Уславіць як пакутнікаў у саборы навамучанікаў і спаведнікаў Расійскіх царскую сям’ю: імператара Мікалая II, імператрыцу Аляксандру, царэвіча Алексія, вялікіх княжнаў Вольгу, Таціяну, Марыю і Анастасію» (іх памяць — 4 ліпеня па юліянскім календары). Акт кананізацыі быў успрыняты расійскім грамадствам неадназначна: супернікі кананізацыі сцвярджаюць, што абвяшчэнне Мікалая II святым насіла палітычны характар. З іншага боку, у часткі праваслаўнай супольнасці цыркулююць ідэі пра тое, што ўслаўленне цара як пакутніка недастаткова, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF