Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Імя Сакрата Падляшскім (і іншым) самаўрадам

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Адкрыты ліст (і заклік) „Рассохлы парог хаты бацькоў пакінуць, каб ад долі ўцячы, — можаш. Туманны ўсход i пах ліпаў забыць, каб шумным асфальтам прайсціся, — можаш. Усмешку дзяцінства ды радасць жыцця пагасіць, каб далёкія мары наблізіць, — можаш. Словапесню сваю ў пыл дарогі шпурнуць, каб хутчэй слупы верставыя міналі, — таксама можаш.

А калі слязамі боль пакоціцца, калыханку матчыну ўспомні.

Сакрат Яновіч

Сёння (14.10) мы традыцыйна адзначаем Дзень настаўніка. Цяпер усё інакш, чым было заўсёды. Асабліва для саміх настаўнікаў і ўсяго калектыву школы. Быць настаўнікам, жыць і працаваць у разрыве паміж клопатам пра вучняў і клопатам пра ўласнае здароўе і сям’ю становіцца ўсё складаней. „Быць аўтарытэтам у часы падзення аўтарытэтаў. Выхоўванне для свету, які становіцца ўсё больш складаным і незразумелым. Калісьці выбітны сацыёлаг і філосаф Георг Зімэль казаў, што ў кожнага чалавека, які нарадзіўся, ёсць свае ўнікальныя дзверы, праз якія ён павінен увайсці на свой жыццёвы шлях. Калі ён памыляецца, ён пройдзе праз чужыя, але сваё ніколі не адкрые. Ніколі. Нельга памыляцца. Настаўнікі побач з бацькамі, а ў наш час усё часцей і часцей замест іх дапамагаюць дзецям распазнаць іх дзверы» — Тадэвуш Гадач.

Настаўніцы і настаўнікі — гэта нашы такія «першыя маці». Менавіта іх праца з намі дапамагае зразумець свет, у якім мы жывем. Бо кожны з нас калісьці пакіне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF