Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

У арлянскай школе разам з жыдамі

Міхал МІНЦЭВІЧ

У арлянскай Пачатковай школе да паловы 1941 года — калі адступілі саветы, а ўвайшлі немцы — вучыліся разам хрысціяне і жыды. Паводле захаванай „Księgi głównej ocen postępów uczniów w nauce na rok szkolny 1930/1931” у Публічнай агульнай школе ў Орлі вучылася агулам 333 вучні, у тым ліку 163 жыдоўскія. У навучальным годзе 1934/1935, паводле „Księgi ocen...” наведвала школу 458 вучняў, у іх ліку 220 жыдоўскіх, што складала 48%.

Можна сказаць, што гэта не так даўняя гісторыя, бо ў такую школу хадзілі яшчэ нашы бацькі, дзяды, якіх сёння, на жаль, ужо вельмі мала асталося. Адыходзяць назаўсёды сведкі таго часу, тадышняга шматкультурнага жыцця. Дзякуючы даследчыкам гісторыі, якія самастойна натужыліся паразмаўляць з імі і ўсё запісаць, пакінулі тыя сведкі не толькі ўспаміны, але і сведчанне пра сябе.

Гаворыцца, што гісторыя з’яўляецца настаўніцай жыцця. Сапраўды! Тая нядаўняя гісторыя паказвае, якімі былі мы самі і як ставіліся да іншых. Гісторыя найлепш вучыць, якімі павінны мы быць, каб пасля ацэньвалі нас так, як бы мы самі хацелі, значыць — добра. Гісторыя схіляе да задумення і самаацэнкі.

Хачу прадставіць Чытачам запісаныя мною некаторыя фрагменты ўспамінаў арлянскіх старажылаў, якія знойдуцца ў маёй кніжцы «Księga pamięci chrześcijan o Żydach Orli».

Успамін Уладзіміра ПАСЕЧНІКА, 1929 года нараджэння з Орлі («Жыды добра вучыліся», «Ніва» ад 03.03.2019 г.):

— Жыды добра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF