Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

На Шведа раўняй! Жыві і стварай!

Міра ЛУКША

Віктар Швед за сваё доўгае і карыснае жыццё напісаў столькі прысвечанага нам, што ніколі яму не аддзячым. І я, Яго вучаніца, вершам магла і магу хоць крышку аддаць яму належнае. Пакуль былі гадавінныя словывіншаванні і пажаданні, каб былі зыркія заўсёды вочы васільковыя, а кожная хвіліна шчасная і новая... Так як у яго апошняй кнізе, якую, новенькую, важкую адчуў у сваіх цёплых руках, прывезеную ад роднай «Нівы» тыдзень перад сваім адыходам на нябесныя нівы. А гэта кніга ўспамінаў — і запавет.

Гэта другі том успамінаў пасля «З Мора ў горад» — „З горада ў Мора”, які ахоплівае чарговыя 30 гадоў. А выдаў раней 16 зборнікаў вершаў: „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Родны схоў” (1991), „Вясёлка” (1991), „Wiersze wybrane” (1997), „Вершы Натальцы” (1998), „Выбраныя вершы” (2000), „Lata wiatr skrzydlaty” (2000), „Śmiech nie grzech” (2000), „Мае Айчыны” (2003), „Przemijanie” (2006), „Смяшынкі” (2009), „Śmieszynki” (2010), „Адплываем з Мора” (2010). Першы том ўспамінаў — „З Мора ў горад” (2015) ахоплівае міжваенны час, Другую сусветную вайну і пасляваенны перыяд да 1987 года. А апошняя кніга пачынаецца з часу, калі Віктар Мікітавіч выйшаў на пенсію, але не складаў рук, аж да 2018 года. І хіба за гэты час зрабіў ён найбольш. Віктар Швед — паэт, перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF