Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Гісторыя свету цішыні — Школа дыялогу ў Залуках

Уршуля ШУБЗДА

Галоўнае — вывучэнне мясцовай гісторыі. Вучні аднаўляюць памяць, разбураюць стэрэатыпы, наладжваюць масты ў міжкультурным дыялогу і дзейнічаюць на карысць мясцовай супольнасці. Вучні з Залук прымаюць удзел у Школе дыялогу. Форум для дыялогу гэта адзін з найстарэйшых фондаў, які працуе, каб процідзейнічаць праявам антысемітызму. Дзякуючы праграме моладзь пазнае гісторыю яўрэйскай супольнасці. Для іх гэта таксама жывы ўрок гісторыі, часткай якой з’яўляюцца яны самі.

Школа дыялогу — адукацыйная праграма, накіраваная на азнаямленне навучэнцаў старэйшых класаў пачатковых школ і ліцэяў з гісторыяй яўрэяў у Польшчы і іх укладам у сацыяльнае, культурнае і эканамічнае развіццё нашай краіны. Гэта агульнанацыянальная праграма, але невыпадкова Залукі далучыліся да яе рэалізацыі. На Гарадоцкай зямлі, як і на ўсім Падляшшы, да вайны існавала вялікая яўрэйская абшчына. На жаль, матэрыяльных слядоў іх прысутнасці засталося не так шмат, таму памяць пра іх трэба захоўваць, асабліва сярод маладога пакалення.

Школьныя праекты ажыццяўляюцца пад моцным кантролем настаўнікаў. Школа для дыялогу прабуе абмежаваць гэты кантроль. Радасць адкрыццяў, спантанныя прыгоды, незалежнасць — гэта ўсё вельмі падабаецца вучням. Часам гэта іх першая ўласная грамадская дзейнасць — трэба самому знайсці інфармацыю, пайсці да старэйшай суседкі, якая мае вялікага сабаку, або адшукаць месцы са старых здымкаў. Школа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF