Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Вучыліся пісаць іконы і прыемна праводзілі час

Аляксея МАРОЗА

Вучні пачатковых школ Гайнаўкі і Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў верасні прынялі ўдзел у майстар-класах па пісанні ікон. У прыхадскім доме ў Дубінах умела вёў іх намеснік дырэктара Звышліцэйскай іканапіснай школы ў Бельску-Падляшскім, настаўнік праваслаўнай рэлігіі ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, протаіерэй Павел Заброцкі. Моладзь у час заняткаў знаёмілася з асновамі пісання ікон, жыцця іканапісца і пад наглядам айцца Паўла Заброцкага ўмела напісала на дошках іконы Хрыста «Нерукатворны Спас». Ва Успенскай царкве ў Дубінах 18 кастрычніка настаяцель прыхода, настаўнік праваслаўнай рэлігіі ў Гайнаўскім белліцэі, протаіерэй Андрэй Буслоўскі асвяціў напісаныя вучнямі іконы. Кожны ўдзельнік майстар-класаў забраў сваю ікону дамоў, каб магчы маліцца да Спасіцеля перад самастойна напісанай іконай.

Калі я ўвайшоў у залу, дзе адбываліся заняткі па іканапісанню, пад сценамі былі расстаўлены сталы, а за імі сядзелі вучні пачатковых школ, ліцэісты і цярпліва пісалі іконы. Галоўны арганізатар майстар-класаў, настаяцель Прыхода Успення Прасвятой Багародзіцы ў Дубінах протаіерэй Андрэй Буслоўскі ўдакладніў, што ў занятках, якія ладзяцца з фінансавай падтрымкай Маршалкоўскай управы ў Беластоку і Павятовага стараства ў Гайнаўцы, прымаюць удзел 16 вучняў ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF