Ніва № 44 (3364), 1 лістапада 2020 г.

Глядзі ў акно

Віктар САЗОНАЎ

Гародня. Нядзеля. Дваццаць пятага кастрычніка. Цэнтр горада перакрыты сілавікамі. Ён узяты ажно ў два колы людзей у балаклавах на галовах, каб ніхто не мог прайсці ў цэнтральную частку свайго роднага горада. Стаяць аўтазакі. Чакае вадамёт. Міліцэйскія машыны выстраіліся і мігаюць сінімі і чырвонымі агнямі. Людзі ў камуфляжнай форме ідуць са шчытамі і дубінамі. І вось з’яўляецца сярод іх некалькі чалавек са стрэльбамі...

Напэўна гэта помпавыя стрэльбы, ці яшчэ якія там. Гэта ўжо не важна. Стрэльба ёсць стрэльба. Па законе жанру яна нават на сцяне раз у год страляе сама. А тут у руках людзей у камуфляжы, і здаецца людзей моцна збянтэжаных і нават напалоханых. Тут яна сапраўды можа бабахнуць. Напэўна для гэтага ім і далі ў рукі зброю, тым, з выгляду збянтэжаным і напалоханым...

А бянтэжыцца і палохацца няма чаго, бо людзі, якія стараюцца прабіцца праз два колы сілавікоў у цэнтр горада, цалкам мірныя і зусім не агрэсіўныя. І зброі ў іх няма. Ні помпавай, ні нават дзіцячай для забаў няма, ніякай. У іх толькі сцягі. Бела-чырвона-белыя сцягі. І імкнуцца яны патрапіць у цэнтр свайго роднага горада толькі з адной мэтай — каб задэклараваць сваю ранейшую пазіцыю пра тое, што хочуць жыць у сваёй справядлівай краіне, якой будзе кіраваць той, хто набярэ больш галасоў на чэсных выбарах...

Ну няўжо гэта так шмат яны хочуць?!

Людзі ідуць у цэнтры сваіх гарадоў і ў Лідзе, і ў Свіслачы, і ў Наваградку, і ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF